? Радасць, шчасце, здароўе: 1. Унутраны спакой. 2. Атрыманне задавальнення ад дапамогі і падтрымкі іншых. Адносіны. 12R.tv❌✅ Жадаю вам, сабе і іншым, каб у канцы наступнага года кожны з нас мог сказаць: «2022 год быў лепшым годам у маім жыцці ??». Marcin Ellwart
Шчасце
Шчасце — 1) псіхалагічны стан, пры якім чалавек адчувае ўнутраную задаволенасць умовамі свайго быцця, поўніцу і асэнсаванасць жыцця, і ажыццяўленне свайго прызначэння; 2) эйфарычны стан індывіда падчас фрустрацыі.
Аж да гэтага часу феномен шчасця вывучаецца філасофіяй, этыкай і псіхалогіяй. Аднак з прычыны таго, што канкурэнцыя ідэалогій набывае асабліва востры характар, патрабуецца строга навуковы падыход да дадзеных даследаванняў. Гэта нараджае неабходнасць стварэння асаблівай навукі (напр., «феліцыталогіі» або «эўдэмалогіі»).
Wikipedia.org:
https://be.m.wikipedia.org/wiki/%D0%A8%D1%87%D0%B0%D1%81%D1%86%D0%B5
Здароўе
Здароўе, адсутнасць хвароб і фізічных дэфектаў, стан поўнага фізічнага, духоўнага і сацыяльнага дабрабыту. Адрозніваюць здароўе індывідуума і здароўе насельніцтва. Здароўе чалавека аб’ектыўна можна вызначыць пры даследаванні сукупнасці многіх параметраў. Здароўе насельніцтва вызначаецца комплексам дэмаграфічных паказчыкаў: нараджальнасцю, смяротнасцю, дзіцячай смяротнасцю, узроўнем фізічнага развіцця, хваробамі, працягласцю жыцця.
Паляпшэнню здароўя садзейнічаюць: паляпшэнне якасці жыцця, скарачэнне пашырэння хранічных, інфекцыйных, сардэчна-сасудзістых хвароб, псіхічных растройстваў, самагубстваў, належны стан навакольнага асяроддзя, лад жыця і г.д.
https://be.m.wikipedia.org/wiki/%D0%97%D0%B4%D0%B0%D1%80%D0%BE%D1%9E%D0%B5
Беларуская мова
Белару́ская мо́ва — нацыянальная мова беларусаў, уваходзіць у індаеўрапейскую моўную сям’ю, славянскую групу, усходнеславянскую падгрупу. Пашырана ў асноўным у Беларусі. Распаўсюджана таксама і ў іншых краінах, галоўным чынам у Польшчы, Украіне, Расіі, Літве, Латвіі. Беларуская мова мае шмат агульных граматычных і лексічных уласцівасцей з іншымі ўсходнеславянскімі мовамі.
Сучасная беларуская мова існуе ў літаратурнай і дыялектнай формах. Асноўны масіў падзяляецца на 2 вялікія дыялекты: паўночна-ўсходні і паўднёва-заходні, паміж якімі знаходзіцца паласа пераходных сярэднебеларускіх гаворак. Літаратурная мова гістарычна грунтуецца на гаворках цэнтральнай Беларусі[4].[⇨]
Алфавіт літаратурнай мовы створаны на аснове кірыліцы. Часам выкарыстоўваецца беларуская лацінка (гл. беларускі лацінскі алфавіт).
У 1990-х — 2000-х гадах практычна аформілася існаванне дзвюх беларускіх моўных норм[5]: нормы беларускай мовы, распрацаванай у 1933 годзе і рэфармаванай у 1953 і 2008 гадах, і нормы, распрацаванай Браніславам Тарашкевічам у 1918 годзе, т. зв. «тарашкевіцы».